21 і 22 чэрвеня, 14:00
Музей-дача Васіля Быкава (Мінскі раён, а/г Ждановічы-6, вул. Дачная, 62)
Штогод у межах традыцыйнага творчага праекта “Быкаўскія дні”, з 19 па 22 чэрвеня, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ўшаноўвае памяць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Уладзіміравіча Быкава. У гэтыя дні ў філіяле “Музей-дача Васіля Быкава” праводзяцца тэматычныя мерапрыемствы, у тым ліку ў фармаце мастацкіх пленэраў.
Сёлета падчас “Быкаўскіх дзён”, 21 і 22 чэрвеня, у Музеі-дачы пісьменніка адбудзецца мастацкае мерапрыемства “Васільковы пленэр” па роспісе сумак-шопераў у стылі беларускай маляванкі. Тэматыка пленэру – адлюстраванне вобразаў Васіля Быкава праз наіўнае (інсітнае) мастацтва.
Рады запрасіць дарослых і дзяцей на гэты чароўны занятак, які правядзе старшы навуковы супрацоўнік музея, куратар Музея-дачы Васіля Быкава, мастачка Ірына Князева.
Занятак будзе праходзіць на свежым паветры, у двары быкаўскага лецішча, пад шатамі славутых “быкаўскіх” бяроз.
Кошт удзелу – 20 рублёў (уваходзіць экскурсія, практычны лекторый, майстар-клас, шопер, фарбы і іншыя матэрыялы). Уласнаручна распісаныя баваўняныя шоперы з выявай шаноўнага Васіля Быкава ўдзельнікі “васільковага” пренэру пакідаюць сабе.
Колькасць месцаў абмежаваная!
Запіс вядзецца па тэл. +375 29 811 21 95, +375 17 363 94 65, +375 17 395 44 47, а таксама праз асабістыя паведамленні ў сацсетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Праезд: ад станцыі метро “Пушкінская” да прыпынку “Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы”:
аўтобус № 219 (11:46, 12:51, 14:47, 16:43; субота – нядзеля: 12:51, 16:43)
аўтобус № 419 (13:50, 15:22)
маршрутка № 1419 (11:05, 13:35, 14:45, 15:35, 16:35)