Ru
En Bl

Да Барадуліна і Быкава

Автор: Аддзел інфармацыі, Віаполь
Фото: Віаполь
Ссылка: Віаполь

Бенефіс знаўцы з Глебам Лабадзенкам: "Мова Нанова запрашае да Барадуліна і Быкава” па маршруце Менск – Лагойск – Бабцы – Лепель – Полацак – Арэхаўна – Вушачы – Селішча – Бычкі. Славутыя асобы Беларусі – знаўцы гісторыі, культуры,  архітэктуры,  літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў – раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца... Гэта не традыцыйная экскурсія, а – Бенефіс  Знаўцы. Скарочана  – "БЗ", а калі па першых літарах, то бэ-зэ. Так-так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе – лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія – дэсерт!

_1 =Апавядае Лабадзенка....JPG

Апавядае Глеб Лабадзенка

Едзем з Глебам Лабадзенкам – журналістам, паэтам, блогерам, даследчыкам радзівілаўскіх фатаграфій і выкладчыкам самых масавых у свеце курсаў беларускай мовы “Мова Нанова”, аўтарам цудоўнай кнігі моўных малюнкаў "Дзіцячая заМова". Адпраўной кропкай вандроўкі, як і заўсёды, будзе Менск, але на гэты раз мы спынімся у горадзе на крыху большы час. На Усходніх могілках Менска, адразу каля ўвахода, наведаем магілу Васіля Быкава – Народнага пісьменніка Беларусі, які нарадзіўся на Вушаччыне, а вечны супакой знайшоў у сталіцы Роднай Беларусі. Поруч паклонімся магіле Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Мулявіна ды некаторых іншых выбітных суайчыннікаў.

_2 =Магіла Васіля Быкава.jpg

Магіла Васіля Быкава

Прыпынімся ў ЛАГОЙСКУ,  каб паглядзець руіны палаца Тышкевічаў і рэшткі сядзібнага парка. Лагойск быў сямейным уладаннем знакамітага графскага роду, найбольш выбітнымі прадстаўнікамі якога лічацца Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы, славутыя навукоўцы, стваральнікі Лагойскага музея (на базе якога потым быў створаны Віленскі музей старажытнасцей).

_3 =Бабцы. .jpg

Бабцы

Вёска Бабцы, што адразу за Бягомлем, сёння вабіць усіх 26-цю каменнымі крыжамі (ад 30 см і да 2 метраў!), паходжанне якіх дакладна невядома. Але менавіта яны натхнілі Рыгора Барадудіна на радкі:

“У лесе, у зялёнай імжы
Затоеныя вякамі
Каменныя стынуць крыжы
З адсечанымі рукамі…”

_4 =Лепель. Касцёл Св. Казіміра 1857 г..jpg

Лепель. Касцёл Св. Казіміра 1857 г.

_5 =Лепельскі цмок.jpg

Лепельскі цмок

Семнаццацітысячны Лепель з пісьмовых крыніц вядомы з першай паловы XV ст. у складзе ВКЛ, з другой паловы XVI ст. Стары Лепель належаў Л. Сапегу, які перанёс горад на новае месца, і тым самым, фактычна, надаў гораду новае жыццё. Пад час экскурсіі наведаем помнік вялікаму гетману і канцлеру Вялікага Княства. Дарэчы, ініцыятарам стварэння помніка стаў пробашч мясцовай рыма-каталіцкай парафіі Святога Казіміра ксёндз Андрэй Аніскевіч. Сам касцёл Святога Казіміра быў пабудаваны ў другой палове XIX ст. і з’яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму. Таксама пабачым сапраўдны брэнд Лепельскага раёна – помнік беларускаму Цмоку!

_6 =Помнік букве Ў.jpg

Полацак. Помнік букве Ў

Далей – старажытны Полацак, які працягне ўражваць дзівоснымі помнікамі, пераймаючы эстафету ў Лепеля. Менавіта тут Вы атрымаеце магчымасць сфатаграфавацца ў самым Цэнтры Еўропы і не толькі адчуць смак Роднай мовы, але і дакрануцца да самай смачнай яе літары – “Ў”. У жаночым Спаса-Еўфрасіннеўскім кляштары захоўваюцца мошчы святой Еўфрасінні Полацкай, а таксама копія легендарнага крыжа, які бясследна знік… Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт з 2005 г. размешчаны ў былым будынку Калегіўма езуітаў, заснаванага ў Полацку ў 1580 г. Нездарама паэт Рыгор Барадулін пісаў, што "ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся Свет".

_7 =Арэхаўна. Сядзіба ХІХ ст. .jpg

Арэхаўна. Сядзіба ХІХ ст.

Накіроўваючыся ў Вушачы, пабачым сядзібу ХІХ ст. у Арэхаўне.

_8 =Рыгор Барадулін. .jpg

Рыгор Барадулін. Фота Г. Лабадзенка

_9 =Дом Рыгора Барадуліна. .jpg

Дом Рыгора Барадуліна

Вушачы атрымалі ў 1758 г. Магдэбургскае права і захавалі да нашых дзён сярод іншых будынкаў млын пач. XX ст. і касцёл Святога Лаўрэна пач. ХХ ст. Але тут нас будуць цікавіць не толькі помнікі архітэктуры, мы накіруемся да тых месцаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да Народнага паэта Беларусі – Рыгора Барадуліна. Наведаем школу, дзе вучыўся паэт, хату, дзе жыў, магілу, дзе знайшоў вечны прыстанак…

_10 =Надмагільны помнік.jpg

Надмагільны помнік

Пабачым надмагільны помнік Народнаму паэту Беларусі — валун з высечаным на ім крыжам, які быў пастаўлены восенню 2015 года.

_11 Быкаў.jpg

Васіль Быкаў

Згодна лепшым правілам колавай кампазіцыі напрыканцы экскурсіі наведаем хату-музей Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі, дзе нарадзіўся пісьменнік. Тут Вас чакае прагляд архіўнага відэа з аповедамі сястры Васіля Быкава Валянціны Уладзіміраўны.

_12 =Бычкі. Дом-музей Васіля Быкава.jpg

Бычкі. Дом-музей Васіля Быкава

Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка – апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік курсаў беларускай мовы “Мова Нанова” – як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя беларускай мовы. Вяртанне ў Мінск не раней за 22.00, а пры наяўнасці зацікаўленасці, магчымасці, сіл і жадання, можна і пазней.

Падчас экскурсіі ўбачым:

  • Менск – магіла Васіля Быкава на Усходніх могілках;
  • Лагойск – рэшткі палаца і парка Тышкевічаў;
  • Бабцы – 26 унікальных каменных крыжоў на вясковых могілках;
  • Лепель – помнік Льву Сапегу, помнік Цмоку, касцёл Св. Казіміра 1857 г.;
  • Полацак – Спаса-Еўфрасіннеўскі кляштар, Калегіўм езуітаў, Цэнтр Еўропы, Помнік “Ў”;
  • Арэхаўна – сядзіба ХІХ ст.;
  • Вушачы – хата Рыгора Барадуліна, магіла Рыгора Барадуліна, касцёл Св.Лаўрэна пач. ХХ ст., млын пач. ХХ ст.;
  • Селішча – руіны касцёла 1728 г.;
  • Бычкі – хата-музей Васіля Быкава

Все статьи проекта «Экскурсии с Виаполем» можно посмотреть в разделе «Куда поехать»

ЭКСКУРСИИ ПО БЕЛАРУСИ ОТ ТУРОПЕРАТОРА ВИАПОЛЬ


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Два Мяделя

Аквамариновому ожерелью подобны озера северной Беларуси. Их – больших и малых – многие тысячи. А самое крупное из них –

Статьи
Засвирь. “Contra spem spero”

Продолжим рассказ о судьбе бывшего Кармелитского монастыря в Засвири. Сейчас руины монастыря в Засвири, заросшие травой

Статьи
Сарматское барокко

Путешествуя по Нарочанскому краю, стоит почтить своим вниманием маленькую деревеньку Засвирь, расположившуюся на берегу

Статьи
Тайны Шауля Валя

Шауль Валь – «король на одну ночь». О нем мы говорим во время экскурсии по Бресту. Чем закончилось правление Шауля

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые