Руская ці беларуская. Якая мова пераможа?

Автор: Отдел продаж УП “Рифтур”
Фото: Сергея Плыткевича

На працягу апошніх ста гадоў пытанне захавання і развіцця роднай мовы хвалюе многіх патрыётаў Беларусі. Ужыванне або невыкарыстанне беларускай мовы ў працы і паўсядзенным жыцці уздзейнічае не толькі на развіццё культуры, але і на бізнес.

Напярэдадні новага, 2024 года выдавецтва “Рыфтур” вырашыла правесці эксперымент і вызначыць, якім попытам зараз карыстаецца друкаваная прадукцыя на абедзвюх дзяржаўных мовах.

Мы зрабілі вельмі прыгожыя насценныя календары “Планета Беларусь. 12 гістарычных мясцін для вашых падарожжаў” і “Планета Беларусь. 12 прыродных мясцін для вашых падарожжаў”.

Набыць са знiжкай 20%

Асаблівасцю гэтых каляндароў з’яўляецца тое, што пад панарамамі знакамітых архітэктурных помнікаў і цікавых прыродных тэрыторый змяшчаюцца ў першым варыянце подпісы на беларускай мове, а ў другім – на рускай, архітэктурныя помнікі дапаўняюцца архіўнымі здымкамі, а нацпаркі і заказнікі праілюстраваны выявамі характэрных для гэтых тэрыторый птушак ці звяроў.

Наклад усіх чатырох каляндароў аднолькавы, адгружаем іх па гандлёвых крамах па заяўках таваразнаўцаў, маем магчымасць прамога продажу юрыдычным асобам, а таксама адкрываем інтэрнет-краму для прыватных пакупнікоў.

Як нам здаецца, мы стварылі выдатную пляцоўку для правядзення эксперымента і праз некалькі месяцаў атрымаем пэўныя вынікі.

Прадставім вам старонкі гістарычнага календара.

AJ3I4873_1100.png

Пачынаецца ён з самага старажытнага горада Беларусі – Полацка.

“Дзе Сафія плыве над Дзвіною…” – так калісьці пісаў пра Полацк Уладзімір Караткевіч.

На здымку Сяргея Плыткевіча мы бачым Сафійскі сабор і раку Дзвіна, якая яшчэ не замерзла. А ўнізе архіўнае фота, якое нагадвае пра былую архітэктурную дамінанту горада – Свята-Мікалаеўскі сабор.

AJ3I4972_1100.png

Яшчэ адзін знакавы горад Беларусі – Гродна. Толькі ў ім былі каралеўскія замкі і палацы, і адзін з іх прадстаўлены на лютаўскай старонцы. Пад каляндарнай сеткай панарама горада Гродна пачатку мінулага стагоддзя.

7-AJ3I4878_1100.png

Віцебск – другі пасля Полацка старажытнейшы горад Беларусі. Першая ўзгадка аб ім належыць да 1097 года. На сакавіцкай старонцы каляндара адноўлены ў 2011 годзе Свята-Успенскі кафедральны сабор. А ніжэй панарама горада пачатку ХХ стагоддзя.

8-AJ3I4979_1100.png

Горад Пінск некаторыя рамантыкі называюць чароўнай казкай Палесся. Красавіцкую старонку нашага календара ўпрыгожвае касцел і кляштар францысканцаў, які з’яўляецца сапраўднай візітоўкай некаранаванай сталіцы палескага краю.

9-AJ3I4884_1100.png

Галоўнай цікавосткай горада Ліды з’яўляецца Лідскі замак. Ён пабудаваны па загаду князя Гедыміна. А сама Ліда упершыню ўзгадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1323 годзе.

10-AJ3I4984_1100.png

Горад Паставы размясціўся ў прыгожым месцы. Касцёл Святога Антонія Падуанскага пабудаваны ў 1904 годзе.

AJ3I4988_1100.png

У вёсцы Мураванка ў Шчучынскім раёне захаваўся выдатны турыстычны аб’ект. Маламажэйкаўскай царкве-крэпасці каля пяцісот год.

AJ3I4898_1100.png

Яшчэ адзін унікальны храм-крэпасць знаходзіцца ў Зэльвенскім раёне Гродненскай вобласці. Сынкавіцкая царква пабудавана ў першай палове XVI стагоддзя.

13-AJ3I4994_1100.png

Вёска Гервяты ў Астравецкім раёне таксама карыстаецца вялікай папулярнасцю ў турыстаў дзякуючы Траецкаму касцёлу. Ён адзін з самых высокіх у Беларусі.

AJ3I4903_1100.png

Нясвіж, напэўна -- самы папулярны горад краіны. Турысты наведваюць палац і парк Радзівілаў, касцёл Божага цела, Слуцкую браму, былую ратушу і іншыя аб’екты.

AJ3I5001_1100.png

Горад Браслаў і яго ваколіцы заваявалі папулярнасць у турыстаў дзякуючы шматлікім азёрам і мноству аграсядзіб. Але і на пачатку зімы старажытнае гарадзішча з касцёлам і царквой выглядае вельмі маляўніча.

16-17-AJ3I5003_1100.png

Горад Навагрудак, па меркаванню многіх гісторыкаў, з’яўляецца першай сталіцай Вялікага княства Літоўскага, якое было магутнай сярэднявечнай дзяржавай. Гэтыя старажытныя муры, сфатаграфаваныя Сяргеем Плыткевічам больш за двадцаць гадоў таму, бачылі на сваім вяку многае.

Зараз руіны Навагрудскага замка выглядаюць крыху інакш, трэба абавязкова пабываць у гэтым горадзе ў наступным годзе, каб паглядзець, якія змены адбыліся за два апошнія дзесяцігоддзі і што захавалася ад самога замка, які пабудаваны ў канцы XIV стагоддзя.

Набыць насценныя каляндары можна ў кніжных магазінах, а таксама ў выдавецтве “Рыфтур” са знiжкай - 20%.

Набыць са знiжкай 20%

Ёсць жадаючыя падтрымаць беларускамоўны каляндар?



Самые популярные Самые обсуждаемые