en | by

Казачны Мінск у навагоднюю ноч

Автор: Сяргей Плыткевіч
Фото: аўтара

З дзяцінства мы памятаем, як чакалі цудаў у навагоднюю ноч і спадзяваліся, што ў наступным годзе ўсе мары споўняцца. Прайшлі гады, але адносіны шмат у каго да гэтых святочных імгненняў не змяніліся.

Мы вырашылі паказаць родны горад мінчукам і ўсім гасцям нашай сталіцы ў незвычайным, крыху казачным, ракурсе.

Магчыма гэтыя здымкі, зробленыя на працягу апошняга года, дапамогуць па-новаму зірнуць на прывычныя дамы і вуліцы, зробяць будзённае жыццё крыху прыгажэйшым.

З Новым годам, сябры!

1-2019-09-24-5--DJI_0437_1330.jpg

24 верасня, ранішні туман у новым мікрараёне на праспекце Пераможцаў.

2-2019-09-24-5--DJI_0420_1330.jpg
3-2019-09-24-4--DJI_0374_1330.jpg

Мінск-Арэна, веладром і Спаса-Прэабражэнская царква у тую ж раніцу.

4-2019-09-24-4--DJI_0504_1330.jpg
5-2019-09-24-2--DJI_0303_1330.jpg

Музей Вялікай Айчыннай вайны на праспекце Машэрава і і будынкі-караблі на праспекце Пераможцаў.

6-2019-09-24-6--DJI_0541_1330.jpg
7-2019-09-24-4--DJI_0502_1330.jpg

Гатэль “Вікторыя-Алімп” і хмарачосы, якія плывуць па-над туманам…

8-2019-09-24-5--DJI_0425_1330.jpg
9-2019-04-06-1--DJI_0375_1330.jpg

6 красавіка, сонца ўзыходзіць над вадасховішчам Дразды.

10-2019-09-02-1--DJI_0795_1330.jpg

2 верасня, раніца ў мікрараёне Сокал.

11-2019-04-22-1--DJI_0043_1330.jpg

22 красавіка, завулак Адзінцова.

12-2019-08-06-7--DJI_0333_1330.jpg

Нацыянальная бібліятэка і паркоўка каля яе.

13-2019-08-06-7--DJI_0366_1330.jpg
14-2019-08-09-9--DJI_0773_1330.jpg

Нацыянальная акадэмія навук.

15-2019-02-19-8--DJI_0201_1330.jpg

19 лютага, Траецкае прадмесце і той самы "дом Чыжа", які так не падабаецца многім жыхарам Мінска. З дапамогай ільдзіны я паспрабаваў крыху палепшыць гарадскую архітэктуру…

16-2019-10-07-2--DJI_0041_1330.jpg

10 лістапада, музей валуноў у мікрараёне Уручча.

17-2019-10-07-3--DJI_0074_1330.jpg

Той жа мікрарайон Уручча.

18-2019-10-09-3--DJI_0131_1330.jpg

9 кастрычніка, парк Чалюскінцаў і батанічны сад.

19-2019-10-09-2--DJI_0079_1330.jpg
20-2019-10-07-4--DJI_0118_1330.jpg

7 кастрычніка, гатэль "Агат" і Сляпянская водная сістэма.

21-2019-10-07-4--DJI_0169_1330.jpg
22-2019-10-07-1--DJI_0029_1330.jpg

У гэты дзень у Мінску выпаў першы снег. Так выглядаў раніцай Усіхсвяцкі храм-помнік.

23-2019-01-20-2--DJI_0010_1330.jpg

20 студзеня, каля Нацыянальнай акадэміі навук ёлку яшчэ не прыбралі…

24-2019-01-25-2--DJI_0016_1330.jpg

25 студзеня па вуліцы Прытыцкага хадзілі ласі.

25-2019-02-02-1--DJI_0038_1330.jpg

2 лютага, дом Міласэрнасці.

26-2019-01-16-1--DJI_0007_1330.jpg

16 студзеня, Верхні горад і Траецкае прадмесце.

27-2019-01-16-2--DJI_0066_1300.jpg

А завяршаем мы свой святочны рэпартаж аднаўленнай гарадской ратушай у самым цэнтры Мінска.

28-2019-01-10-12--DJI_0326_1330.jpg

Ратуша – сімвал незалежнасці горада.

Няхай заўжды і Рэспубліка Беларусь будзе незалежнай краінай!


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.
Самые популярные Самые обсуждаемые